Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:20 ]  У Балтыйскім моры патанулі нямецкія жаўнеры


БЭРЛІН. Учора падчас вучэньняў у Балтыйскім Моры загінулі два нямецкія жаўнеры. Абодва ўпалі ў ваду, калі перавярнулася лодка, у якой яны дабіраліся з брытанскага фрэгата на свой карабель. Нямецкае Міністэрства Абароны паведаміла, што абодва жаўнеры былі ўратаваныя з вады, аднак ужо былі памерлыя ад перахаладжэньня. Раней учора два нямецкія і тры дацкія жаўнеры са складу міжнародных міратворчых сілаў у Афганістане загінулі ў Кабуле ў выніку выпадковага выбуху на складзе ўзбраеньняў.
XS
SM
MD
LG