Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:20 ]  Карзаі сустрэнецца з Туркмэнбашы


АШГАБАТ. Кіраўнік часовага ўраду Афганістану Хамід Карзаі сустрэнецца сёньня з найвышэйшымі кіраўнікамі Туркмэністану. Карзаі мае падпісаць з прэзыдэнтам Сапармуратам Ніязавым пагадненьні аб супрацоўніцтве ў галіне аховы здароўя і адукацыі, а таксама аб пастачаньні туркмэнскай электраэнэргіі ў Афганістан. Абодва лідэры абмяркуюць таксама праект пабудовы 1600-кілямэтровага трубацягу, па якім туркмэнскі газ праз тэрыторыю Афганістану пастачаўся б у Пакістан. Плянаваны двухдзённы візыт быў скарочаны ў сувязі зь землятрусам у Афганістане, падчас якога загінула каля 150 чалавек.
XS
SM
MD
LG