Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:19 ]  Кіроўца банку скраў у Бялградзе 5,6 млн. эўра


БЯЛГРАД. Учора адбыўся адзін з найбуйнейшых рабункаў у найноўшай гісторыі Югаславіі – кіроўца аднаго з банкаў зьнік разам з грашмі на суму 5 мільёнаў 600 тысячаў эўра. 18-гадовы кіраўца ўцёк, калі грошы меліся быць выгружаныя зь ягонага фургона ў гаражы аднаго з прыватных банкаў Бялграду. Супрацоўнікі банку наракаюць на тое, што чатыры ўзброеныя паліцыянты, якія ахоўвалі фургон, спакойна назіралі за тым, як хлопец уцякае на фургоне разам з грашмі.
XS
SM
MD
LG