Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 14:32 ]  Амэрыканскія астранаўты працягваюць рамонт касьмічнага тэлескопу


ХЬЮСТАН. Два астранаўты з амэрыканскага касьмічнага карабля “Калюмбія” сёньня выправілі няспраўнасьць у электрычнай сыстэме касьмічнага тэлескопу “Хабл”. Працу ў адкрытым космасе ўскладніў недахоп часу – астранаўты павінны былі пасьпець адрамантаваць тэлескоп перш, чым ён пацерпіць ад холаду. Раней астранаўты двойчы выходзілі ў адкрыты космас, каб памяняць сонечныя панэлі тэлескопу. У наступны аўторак астранаўты маюць вярнуцца на Зямлю.
XS
SM
MD
LG