Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:27 ]  Павялічваецца колькасьць ахвяраў блізкаўсходняга канфлікту


ПАЛАСА ГАЗА. У выніку сёньняшняй ізраільскай буйнамаштабнай апэрацыі на палестынскіх тэрыторыях забітыя сем палестынцаў і два ізраільцы. Пяць палестынцаў арыштаваныя. Раней сёньня ізраільскія ваенна-марскія сілы абстралялі палестынскія аб’екты – забіты адзін палестынскі паліцыянт, двое параненыя. Пашкоджаны будынак штаб-кватэры Ясіра Арафата. Адбываюцца перастрэлкі ў Бітлееме і лягеры палестынскіх уцекачоў Хан Юніс. У Газе ў выніку выбуху загінуў адзін зь лідэраў групоўкі “Хамас”. На Заходнім беразе Ярдану ізраільскія вайскоўцы абстралялі групу палестынцаў, якія закідвалі камянямі вайсковую калёну. Тры палестынскія падлеткі параненыя.
XS
SM
MD
LG