Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 14:33 ]  Амэрыканская авіяцыя працягвае бамбаваньні ў Афганістане


КАБУЛ. Амэрыканская авіяцыя працягвае інтэнсыўнае бамбаваньне раёнаў на ўсходзе Афганістану, дзе ў гарох замацаваліся атрады талібаў і баявікоў “Аль-Кайды”. Адначасна працягваюцца наземныя апэрацыі, у якіх бяруць удзел паўтары тысячы амэрыканскіх вайскоўцаў і каля адной тысячы – афганскіх. Учора былі абстраляныя два амэрыканскія гэлікоптэры. 7 вайскоўцаў загінулі, 11 былі параненыя. Разам цягам апошніх дзён загінулі 8 амэрыканцаў і каля 40 – параненыя. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш выказаў спачуваньні сем’ям загіблых, але падкрэсьліў, што антытэрарыстычная апэрацыя ў Афганістане будзе працягвацца.
XS
SM
MD
LG