Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 14:28 ]  У будынку Міжнароднага трыбуналу ААН здарыўся пажар


ГААГА. Судовае паседжаньне ў справе былога прэзыдэнта Югаславіі Слабадана Мілошавіча адкладзенае на адзін дзень з прычыны невялікага пажару ў будынку. Пажар, які ўзьнік сёньня раніцай у кавярні на другім паверсе, быў хутка патушаны. Усіх людзей эвакуявалі. Прадстаўнікі Трыбуналу паведамілі, што Мілошавіча адвезьлі назад у турму.
XS
SM
MD
LG