Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 14:24 ]  Вялікая Брытанія чарговым разам запатрабавала ад уладаў Іраку дапусьціць у краіну ваенных інспэктараў ААН


ЛЁНДАН. Вялікая Брытанія чарговым разам запатрабавала ад уладаў Іраку дапусьціць у краіну ваенных інспэктараў ААН. Брытанскі міністар замежных справаў Джэк Стро заявіў, што прэзыдэнт Іраку Садам Хусэйн усё больш актыўна спрабуе авалодаць ядзернай зброяй. У інтэрвію газэце “Таймс” Стро папярэдзіў улады Іраку пра магчымыя сур’ёзныя наступствы адмовы ААН даць магчымасьць аднавіць ваенныя інспэкцыі. Пытаньне Іраку прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тоні Блэр і прэзыдэнт ЗША Джордж Буш абмяркуюць на сваёй сустрэчы ў красавіку.
XS
SM
MD
LG