Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:09 ]  Наваабраны прэзыдэнт Косава абвесьціў курс на незалежнасьць краю


ПРЫШТЫНА. Сёньня ў першай сваёй заяве наваабраны прэзыдэнт Косава Ібрагім Ругова заклікаў да міжнароднага прызнаньня краю як самастойнай дзяржавы, а таксама паставіў задачу перад парлямэнтам працаваць у накірунку, каб зрабіць Косава свабодным, дэмакратычным і незалежным ад Югаславіі. Заканадаўчы сход Косава абраў сёньня прзыдэнта і ўрад правінцыі. Прэзыдэнтам стаў Ібрагім Ругова – лідэр Дэмакратычнай Лігі Косава, прэм’ер-міністрам – Байрам Рэджэпі ад Дэмакратычнай партыі Косава. Мінулым тыднем гэтыя партыі пасьля доўгіх спрэчак нарэшце дамовіліся пра падзел паўнамоцтваў. Ва ўрад Косава, акрамя альбанцаў, увайшлі таксама прадстаўнікі мясцовых сэрбаў і іншых нацыянальных мяншыняў.
XS
SM
MD
LG