Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:36 ]  Дзевяць чалавек загінулі ў цэнтры Ерусаліму


ЕРУСАЛІМ. Сёньня ўвечары ў артадаксальным квартале Ерусаліму адбыўся самагубчы тэрарыстычны акт, у выніку якога дзевяць чалавек былі забітыя і каля трыццаці параненыя. Адказнасьць за выбух узяла на сябе арганізацыя «Брыгады пакутнікаў Аль-Аксы» блізкая да руху «Фатах» Ясіра Арафата.. Выбух адбыўся пасьля таго, як жыхары пачалі вяртацца на вуліцы пасьля заканчэньня шабату. Раней палестынцы выказалі абурэньне з прычыны ізраільскіх рэйдаў у лягеры ўцекачоў на Заходнім Беразе Ярдану і паабяцалі за іх адпмомсьціць.
XS
SM
MD
LG