Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 14:26 ]  Брытанская садружнасьць нацыяў умацоўвае супрацоўніцтва ў барацьбе з тэрарызмам


КУЛАМ, АЎСТРАЛІЯ. Лідэры 54-х краінаў, што ўваходзяць у Брытанскую садружнасьць нацыяў, дамовіліся сёньня пра ўмацаваньне супрацоўніцтва ў барацьбе з тэрарызмам. На саміце Садружнасьці, што адбываецца ў Аўстраліі, было ўхваленае рашэньне распрацаваць адпаведнае заканадаўства. Адна з галоўных тэмаў саміту – сытуацыя ў Зымбабве. Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тоні Блэр заклікаў Садружнасьць больш жорстка ўзьдзейнічаць на прэзыдэнта Зымбабвэ Робэрта Мугабэ, які перасьледуе сваіх палітычных апанэнтаў напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў.
XS
SM
MD
LG