Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:14 ]  дзяржавы Пэрсыцкай затокі падтрымалі плян урэгуляваньня блізкаўсходняга канфлікту


ГРАНАДА, ГІШПАНІЯ. Арабскія дзяржавы Пэрсыцкай затокі ў цэлым падтрымалі новы плян урэгуляваньня блізкаўсходняга канфлікту, прапанаваны Савудаўскай Арабіі. Паводле савудаўскага мірнага пляну, Ізраіль павінен вывесьці войскі з акупаваных тэрыторыяў, а арабскія краіны – прызнаць Ізраіль і гарантаваць яго бясьпеку. Дзяржавы Пэрсыцкай затокі лічаць неабходным дадаць яшчэ шэраг умоваў – пра замарожваньне будаўніцтва гэбрайскіх пасяленьняў і зьняцьце абмежаваньняў на свабоду перамяшчэньня кіраўніка Палестынскай аўтаноміі Ясіра Арафата.
XS
SM
MD
LG