Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:39 ]  Хавіер Саляна абмеркаваў у Савудаўскай Арабіі плян урэгуляваньня канфлікту на Блізкім Усходзе


ЕДДАХ, САВУДАЎСКАЯ АРАБІЯ. Каардынатар міжнароднай палітыкі Эўразьвязу Хавіер Саляна меў сёньня перамовы з Савудаўскім спадчынным прынцам Адбулахам бін Абдулом Азізам у справе прапанаванага прынцам пляну ўрэгуляваньня блізкаўсходняга канфлікту. Пазьней Саляна распачаў перамовы зь міністрам інфармацыі Савудаўскай Арабіі. Візыт Хавіера Саляны адбываецца пасьля таго, як высокі эўрапейскі чыноўнік атрымаў станоўчыя адказы ад палестынцаў і шэрагу афіцыйных асобаў Ізраілю ў пытаньні савудаўскай ініцыятывы. Паводле ініцыятывы, арабскія краіны павінны прызнаць Ізраіль і гарантаваць яго бясьпеку ў абмен на вывад ізраільскіх войскаў з акупаваных тэрыторыяў. Сёньня ізраільскі друк паведаміў, што прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон і міністар абароны Бэніямін бэн Эліезер сустрэліся з прадстаўнікамі службы бясьпекі, каб абмеркаваць прапанаванае імі будаўніцтва бар’еру бясьпекі, што адасобіць Ерусалім ад Заходняга Берагу. Тым часам, сёньня трое палестынцаў былі забітыя ў выніку перастрэлкі на ізраільска-эгіпецкай мяжы. Двое ізраільскіх жаўнераў былі параненыя ў сутычцы з узброенымі палестынцамі, якія спрабавалі прабрацца на тэрыторыю Ізраілю ў раёне населенага пункту Маўнт-Харыф у пустэльні Негеў.
XS
SM
MD
LG