Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:37 ]  Працягваецца візыт Карзаі ў Індыю


ДЭЛІ. Кіраўнік часовай афганскай адміністрацыі Хамід Карзаі заклікаў сёньня павялічыць колькасьць міжнароднага міратворчага кантыгенту, які павінен падтрымваць стабільнасьць у Афганістане і разьмясьціць яго па ўсёй тэрыторыі краіны. Выступаючы ў Дэлі на сумеснай прэсавай канфэрэнцыі з прэм’ер-міністрам Індыі Аталом Бэхары Ваджпаі, Карзаі падкрэсьліў, што мандат міратворцаў будзе абмежаваным, паколькі Афганістан фармуе ўласнае войска і сілы бясьпекі. Ваджпаі зазначыў, што Індыя гатовая накіраваць вайскоўцаў у міжнародныя сілы, калі будзе запыт ААН. У часе візыту ў Індыю Карзаі таксама абмеркаваў з індыйскімі прадпрымальнікамі пэрспэктывы ўдзелу Індыі ў пасьляваеннай адбудове Афганістану.
XS
SM
MD
LG