Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:24 ]  У Малдове ўзмацняецца ўрадовы крызыс


КІШЫНЁЎ. У Малдове ўзмацняецца ўрадовы крызыс. Сёньня падаў у адстаўку міністар унутраных справаў Васіле Драганэл. Ягоная адстаўка афіцыйна не зьвязаная з антуўрадовымі пратэстамі, якія распачаліся ў адказ на рашэньне ўладаў увесьці ў школах абавязковае вывучэньне расейскай мовы. Міністар адукацыі, які скасаваў гэтае рашэньне, учора ўказам прэзыдэнта краіны Ўладзімера Вароніна, быў вызвалены ад пасады. Маніфэстанты патрабуюць адстаўкі камуністычнага ўраду Малдовы і датэрміновых выбараў. Сёньня яны вядуць перамовы з кіраўніцтвам нацыянальнай тэлевізіі, патрабуючы даць ім эфір. Учора журналісты, перапыніўшы інфармацыйныя праграмы, паказалі рэпартаж пра шматтысячныя мітынгі.
XS
SM
MD
LG