Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:16 ]  Балтыйскія дзяржавы вітаюць прапановы НАТО ў справе разьвіцьця супрацоўніцтва з Расеяй


ВІЛЬНЯ. Балтыйскія дзяржавы вітаюць прапановы НАТО ў справе разьвіцьця супрацоўніцтва з Расеяй. Паўночнаатлянтычны альянс прапануе стварыць сумесную структуру, якая будзе ўзгадняць пазыцыі і дзеяньні бакоў у міратворчых апэрацыях і ў галіне абмену інфармацыяй пра зброю масавага зьнішчэньня. Прадстаўнік ЗША ў НАТО Нікалас Бэрнс, які знаходзіцца зь візытам у Вільні, паведаміў, што новая арганізацыя магла б зьбірацца на нарады раз на месяц. Расея пакуль не камэнтуе прапанову НАТО.
XS
SM
MD
LG