Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:58 ]  Буш пахваліў савудаўскую прапанову


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш пахваліў ініцыятыву Савудаўскай Арабіі ў справе блізкаўсходняга мірнага працэсу і абмеркаваў яе з савудаўскім крон-прынцам Абдулом. Прапанова прадугледжвае канчатковую нармалізацыю арабска-ізраільскіх дачыненьняў пасьля дасягненьня ўсеабдымнага мірнага пагадненьня. Паводле савудаўскага пляну, Ізраіль мусіць вярнуцца ў межы да 1967 году, выйшаўшы з Усходняга Ерусаліму, Паласы Газа і Заходняга Берагу Ярдану. Узамен за гэта арабскі сьвет прапануе поўнае дыпляматычнае прызнаньне і гарантыі бясьпекі.
XS
SM
MD
LG