Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:51 ]  Ва Ўкраіну накіруецца назіральная місія АБСЭ


КІЕЎ. Бюро АБСЭ ў справе дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека абвясьціла сёньня пра заснаваньне ва Ўкраіне адмысловай місіі для назіраньня за парлямэнцкімі выбарамі, якія маюць адбыцца ў наступным месяцы. У склад місіі ўвойдуць 35 экспэртаў і доўгатэрміновых назіральнікаў з 20 краінаў АБСЭ. Праз дзень пасьля выбараў назіральная місія абвесьціць свае папярэднія вынікі і высновы, а поўная справаздача будзе апублікаваная празь месяц.
XS
SM
MD
LG