Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:49 ]  Новыя расейскія ахвяры ў Чачэніі


УЛАДЗІКАЎКАЗ. Прадстаўнік прамаскоўскай чачэнскай адміністрацыі паведаміў, што за апошнія суткі чачэнскія паўстанцы забілі пяцярых расейскіх вайскоўцаў і яшчэ дзевяцярых паранілі ў сэрыі сутычак у розных раёнах краю. Паводле прадстаўніка, які пажадаў застацца неназваным, сутычкі адбыліся ў Грозным і ў Ачхой-Мартанаўскім раёне. Як паведамляюць расейскія крыніцы, падчас сутычак у Грозным адзін чачэнец быў забіты і яшчэ адзін узяты ў палон.
XS
SM
MD
LG