Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:18 ]  Карзаі заклікаў спэцыялістаў-эмігрантаў вярнуцца дадому


ТЭГЕРАН. Кіраўнік часовага афганскага ўраду Хамід Карзаі заканчвае свой трохдзённы візыт у Іран, скіраваны на ўмацаваньне іранска-афганскіх сувязяў. Карзаі пахваліў Іран за падтрымку Афганістану ў вайне супраць савецкай акупацыі і ў барацьбе з тэрарыстамі. Карзаі таксама заклікаў спэцыялістаў з асяродзьдзя афганскіх эмігрантаў вярнуцца ў Афганістан, каб дапамагчы ў адбудове краіны. Падчас канфліктаў апошніх дзесяцігодзьдзяў у Іране знайшлі прытулак каля 2 мільёнаў афганскіх эмігрантаў. Учора Карзаі заклікаў Іран і Злучаныя Штаты да прымірэньня і супрацоўніцтва ў адбудове Афганістану.
XS
SM
MD
LG