Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:15 ]  Шэварднадзэ вінаваціць апазыцыю ў «псыхатэрарызме»


ТБІЛІСІ. Прэзыдэнт Грузіі Эдуард Шэварднадзэ заявіў, што самагубства сакратара Рады Бясьпекі Грузіі Нугзара Саджая было вынікам «псыхалягічнага тэрарызму» з боку апазыцыі. Сёньня Саджая памёр ад стрэляных ранаў, якія ён сам сабе нанёс. Генэральная пракуратура распачала сьледзтва ў гэтай справе. Саджая быў блізкім паплечнікам прэзыдэнта Шэварднадзэ, які сёньня назваў яго надзейным і сумленным чалавекам. Шэварднадзэ абвінаваціў палітычную апазыцыю ў «псыхалягічным тэрарызме». Прадстаўнікі апазыцыі на мінулым тыдні абвінавацілі Саджая ў арганізацыі забойстваў вядучых палітыкаў у сярэдзіне 90-х гадоў і ў змове з мэтай забойства першага прэзыдэнта Грузіі Зьвіяда Гамсахурдзія.
XS
SM
MD
LG