Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:12 ]  У Будапэшце адбываецца харчовая канфэрэнцыя


БУДАПЭШТ. Удзельнікі канфэрэнцыі ў пытаньнях бясьпекі харчаваньня, якая праходзіць у Будапэшце, заклікалі да стварэньня сыстэмы хуткага рэагаваньня, каб запабегчы пашырэньню ў Эўропе хваробаў, зьвязаных з харчовымі прадуктамі. Арганізатары канфэрэнцыі – Фонд харчаваньня і сельскай гаспадаркі ААН і Ўсясьветная арганізацыя здароўя – выказалі занепакоенасьць пашырэньнем захворваньняў, выкліканых мікраарганізмамі, прыкладам сальманэлай, і выпадкамі атручаньня ежы небясьпечнымі хімікаліямі, накшталт дыяксіну.
XS
SM
MD
LG