Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:19 ]  У катастрофе амэрыканскага верталёта ніхто не ацалеў


САМБОАНГА (ФІЛІПІНЫ). Амэрыканскае вайсковае камандаваньне паведаміла, што ўсе 10 чалавек каманды вайсковага верталёта, які ў пятніцу ўпаў у мора каля паўдзённага ўзьбярэжжа Філіпінаў, хутчэй за ўсё загінулі. Брыгадны генэрал Доналд Вэрстэр сказаў, што не засталося ніякай надзеі знайсьці жывымі ахвяраў катастрофы. Дагэтуль былі знойдзеныя тры целы вайскоўцаў. Верталёт вяртаўся з начной місіі, дастаўвіўшы на востраў Басілян вайскоўцаў амэрыканскіх спэцаддзелаў. Амэрыканскія інструктары дапамагаюць рыхтаваць філіпінскія сілы для змаганьня супраць ісьлямісцкіх сэпаратыстаў з групы Абу-Саяф. Пэнтагон не дапускае магчымасьці, што верталёт мог быць зьбіты.
XS
SM
MD
LG