Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:16 ]  Ізраіль вырашае пытаньне далейшай блякады Арафата


ЕРУСАЛІМ. Ізраільскі ўрад зьбярэцца сёньня для абмеркаваньня пытаньня аб далейшым блякаваньні палестынскага лідэра Ясіра Арафата ў яго сядзібе на Заходнім Беразе Ярдану. У сьнежні летась Ізраіль разьмясьціў танкі вакол сядзібы Арафата ў Рамалагу, заявіўшы, што блякада будзе зьнятая толькі калі Арафат арыштуе трох чалавек, абвінавачаных у забойстве ў кастрычніку ізраільскага міністра. У чацьвер палестынскія ўлады заявілі пра арышт асобаў, якія стаялі за забойствам праварадыкальнага міністра турызму Рэхавама Зээві. Тым часам учора ў рэгіёне працягваліся гвалтоўныя сутычкі. Ізраільскія вайскоўцы застрэлілі на Заходнім Беразе няўзброенага палестынца, які нібыта бег у кірунку ізраільскага блёкпосту з ваяўнічым арабскім поклічам.
XS
SM
MD
LG