Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:22 ]  Бін Лядэна шукаюць у Кашміры


ЛЁНДАН. Брытанская газэта Daily Telegraph паведамляе сёньня раніцай, што амэрыканскія і брытанскія спэцаддзелы палююць за Усамам бін Лядэнам у кантраляваным Індыяй Кашміры. Паводле газэты, ЗША і Брытанія распрацавалі апэрацыю з удзелам 40 вайскоўцаў, мэта якой – расшукаць бім Лядэна, якога Злучаныя Штаты падазраюць у арганізацыі тэрарыстычных нападаў 11 верасьня. Daily Telegraph паведамляе, што індыйская выведка перадала ў мінулым месяцы ЦРУ інфармацыю, паводле якой бін Лядэн хаваецца ў Кашміры пад аховай радыкальнай ісьлямісцкай групоўкі «Харкат-уль-Муджагідын».
XS
SM
MD
LG