Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:21 ]  Засуджаныя расейскія жаўнеры-забойцы


МАСКВА. Два расейскія жаўнеры былі ўчора асуджаныя за забойства мінулым летам шасьці чалавек. Шараговец Яўгені Самойлаў атрымаў пажыцьцёвае зьняволеньне, а шараговец Дзяніс Смышляеў – 20 гадоў турмы. Двое жаўнераў, якія служылі ў Каменску-Шахцінскім, напалі на вартавы пост, забіўшы пяцёх вайскоўцаў і камандзера сапёрнага аддзелу. Захапіўшы зброю і боепрыпасы, яны ўцяклі з часткі, рухаючыся аўтаспынам у прыватных аўтамабілях. Празь нейкі час іх затрымала міліцыя ў дарожным заторы, інсцэнізаваўшы аўтакатастрофу.
XS
SM
MD
LG