Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:18 ]  Шукаюцца забойцы амэрыканскага журналіста


КАРАЧЫ (ПАКІСТАН). Прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф загадаў сілам бясьпекі затрымаць усіх, хто мае дачыненьне да забойства амэрыканскага журналіста Дэніэла Пэрла. Дагэтуль у гэтай справе былі затрыманыя і абвінавачаныя чатыры чалавекі. Учора сьмерць Пэрла пацьвердзілі амэрыканскія і пакістанскія ўлады. Цела журналіста пакуль што ня знойдзенае. Учора прадстаўнік пакістанскага ўраду паведаміў, што амэрыканскі кансулят у Карачы атрымаў відэастужку, на якой была зьнятая сцэна забойства Пэрла ягонымі выкрадальнікамі.
XS
SM
MD
LG