Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:15 ]  Зрываецца сустрэча прэм'ераў краінаў Вышаградзкай групы


БУДАПЭШТ. Сустрэча прэм’ер-міністраў Чэхіі, Славаччыны, Вугоршчыны і Польшчы, заплянаваная на наступную пятніцу, хутчэй за ўсё будзе адкладзеная на далейшы тэрмін. Прэм’еры Чэхіі і Славаччыны Мілаш Зэман і Мікулаш Дзурында абвясьцілі ўчора, што ня возьмуць удзелу ў сустрэчы, якая мелася адбыцца ў Вішаградзе, Вугоршчына, на знак пратэсту супраць супярэчлівых выказваньняў іхнага вугорскага калегі Віктара Орбана. Пра свой няўдзел у сустрэчы паведаміў учора і польскі прэм’ер Лешак Мілер. Орбан нядаўна заявіў, што паваенныя законы, на падставе якіх этнічныя вугорцы ў Чэхаславаччыне былі пазбаўленыя іх колішніх зямельных валоданьняў, несумяшчальныя з сяброўствам у Эўразьвязе.
XS
SM
MD
LG