Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:27 ]  ЗША непакоіць беларускі гандаль зброяй


МЕНСК. Высокапастаўлены амэрыканскі дыплямат, які знаходзіцца зь візытам у Беларусі, выказаў учора ўвечары занепакоенасьць Вашынгтону ў сувязі зь меркаваным удзелам Беларусі ў продажы зброі злачынным рэжымам і з нагоды парушэньня ў Беларусі правоў чалавека. Памочнік намесьніка дзяржаўнага сакратара Злучаных Штатаў Стывэн Пайфэр заклікаў беларускае кіраўніцтва зьвярнуць увагу на «шматлікія паведамленьні з розных надзейных крыніцаў пра тое, што Беларусь мае дачыненьне да экспарту зброі ў краіны або групы краінаў, якія падтрымваюць тэрарызм, і да ваеннай падрыхтоўкі» афіцэраў з гэтак званых дзяржаваў-ізгояў. Паводле адной са справаздачаў, мінулай восеньню Беларусь навучала ірацкіх афіцэраў карыстацца сыстэмай супрацьпаветранай абароны S-300. Пайфэр адмовіўся падаць іншыя прыклады або канкрэтныя дэталі ў інтарэсах бясьпекі крыніцаў інфармацыі. Амэрыканскі дыплямат сказаў, што ўн узьнімаў гэтае пытаньне падчас сваёй сустрэчы зь беларускім міністрам абароны Леанідам Мальцавым і запрапанаваў амэрыканскую дапамогу ва ўкараненьні сыстэмы, якая б дазволіла усталяваць дакладны кантроль над экспартам узбраеньня. Менск абвергнуў паведамленьні заходніх сродкаў масавай інфармацыі пра пастачаньне ўзбраеньня экстрэмісцкім групоўкам на Блізкім Усходзе.
XS
SM
MD
LG