Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:22 ]  Ізраіль хоча аддзяліцца ад палестынцаў буфэрнай зонай


ЕРУСАЛІМ. Прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон заклікаў ізраільскі народ да адзінства і паабяцаў разбурыць тэрарыстычную сетку, якая дзейнічае на кантраляванай палестынцамі тэрыторыі. Абвясьціўшы пра пляны ўсталяваньня буфэрнай зоны ўздоўж мяжы з Палестынскай аўтаноміяй, ён зазначыў, што ягоная мэта – дасягненьне міру з палестынцамі. Адказваючы на прамову Шарона, генэральны сакратар ААН Кофі Анан папярэдзіў, што Блізкі Ўсход «набліжаецца да краю прорвы», і заклікаў Ізраіль і палестынцаў аднавіць перамовы. Выступаючы на паседжаньні Рады Бясьпекі ААН у Нью-Ёрку, Анан заявіў, што ізраільскія захады ва ўмацаваньні бясьпекі ня вырашаць праблемы, пакуль ня будзе дасягнуты палітычны прагрэс.
XS
SM
MD
LG