Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:18 ]  ЗША пацьвердзілі сьмерць журналіста


ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты пацьвердзілі, што выкрадзены ў мінулым месяцы ў Пакістане журналіст газэты Wall Street Journal Дэніэл Пэрл быў забіты. Як паведаміў Дзяржаўны Дэпартамэнт ЗША, сьведчаньні пра сьмерць Пэрла мае амэрыканская амбасада ў Пакістане. Прэсавы сакратар Дзярждэпартамэнту Рычард Баўчэр не патлумачыў, што гэта за сьведчаньні. Раней зьвесткі пра сьмерць Пэрла пацьвердзіла газэта Wall Street Journal. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Буш, які цяпер наведвае Кітай, асудзіў забойства журналіста. Дэніял Пэрл быў выкрадзены ў партовым горадзе Карачы 23 студзеня пасьля таго, як ён дамовіўся пра інтэрвію зь лідэрам радыкальнай мусульманскай групоўкі, зьвязанай з «Аль-Каідай». Баўчэр дадаў, што ўлады ЗША і Пакістану будуць супрацоўнічаць у спробах знайсьці выкрадальнікаў і прыцягнуць іх да адказнасьці.
XS
SM
MD
LG