Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:16 ]  Эўразьвяз супраць далейшага распаду Югаславіі


БЯЛГРАД. Адказны за замежную палітыку Эўразьвязу Хавіер Саляна заклікаў кіраўніцтва Сэрбіі і Чарнагорыі пераадолець рознагалосьсі і не дапусьціць канчатковага распаду таго, што засталося ад Югаславіі. Падчас свайго другога ў гэтым месяцы візыту ў Бялград Саляна заклікаў афіцыйныя асобы абодвух бакоў, у тым ліку прэзыдэнтаў Воіслава Каштуніцу і Міла Джуканавіча прыняць прапановы Эўразьвязу, скіраваныя на вырашэньне рознагалосьсяў. Эўразьвяз заклікае Джуканавіча адкласьці правядзеньне ў Чарнагорыі рэфэрэндуму аб незалежнасьці. Раней на гэтым тыдні Джуканавіч выказаў упэўненасьць, што Чарнагорыя з насельніцтвам 650 тысячаў чалавек мусіць імкнуцца да незалежнасьці, аднак дапусьціў магчымасьць адкладу рэфэрэндуму. Найбольш рознагалосьсяў застаецца ў валютнай палітыцы абедзьвюх югаслаўскіх рэспублік. Чарнагорыя нядаўна прыняла эўра ў якасьці афіцыйнай валюты.
XS
SM
MD
LG