Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:13 ]  Каля Філіпінаў упаў у мора амэрыканскі верталёт


ВАШЫНГТОН. Амэрыканскі ваенны верталёт з 12 вайскоўцамі на борце упаў у мора каля паўдзённага ўзьбярэжжа Філіпінаў. Верталёт MH-47 «Чынук» упаў у затоцы на поўнач ад востраву Мінданао. Паводле Пэнтагону, няма ніякіх сьведчаньняў таго, што верталёт быў зьбіты. На месцы здарэньня вядуцца пошукі, аднак пакуль што не быў знойдзены ніхто з ацалелых. Чатыры дні таму на базу у Басілян пачалі прыбываць вайскоўцы амэрыканскіх спэцаддзелаў, якія будуць дапамагаць у падрыхтоўцы філіпінскіх сілаў для змаганьня з мусульманскімі сэпаратыстамі з групы Абу Саяфа.
XS
SM
MD
LG