Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:59 ]  Ізраіль вырашыў стварыць буфэрныя зоны


ЕРУСАЛІМ. Ізраільскі прэм’ер Арыэль Шарон заявіў сёньня ўвечары, што ягоны ўрад вырашыў стварыць гэтак званыя буфэрныя зоны для таго, каб абараніць ізраільцаў ад нападу палестынцаў. Пры гэтым Шарон выказаўся за далейшыя перамовы з палестныскім бокам. Гэта, паводле ягоных словаў, адзіны шлях, каб прадухіліць вайну. Ізраільскі прэм’ер паведаміў пра працяг баявых дзеяньняў ў Паласе Газа ў адказ на забойства ў аўторак шасьці ізраільскіх вайскоўцаў. Тым часам галоўны дарадца Ясіра Арафата ў інтэрвію агенцтву Франс-Прэс заявіў, што палестынскае кіраўніцтва расцэньвае баявыя дзеяньні Ізраілю як пачатак вайны.
XS
SM
MD
LG