Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:51 ]  Латвія мае зьмяніць выбарчае заканадаўства, каб далучыцца ў НАТО


РЫГА. Генэральны сакратар НАТО Джордж Робэртсан заявіў, што Латвія павінна зьмяніць выбарчае заканадаўства, перш чым атрымае запросіны ўступіць у НАТО. Выступаючы сёньня ў парлямэнце Латвіі, Робэртсан, у прыватнасьці, узгадаў латвійскі закон аб выбарах, які патрабуе ад кандыдатаў у дэпутаты абавязковага іспыту з латыскай мовы. Супраць гэтага патрабаваньня выступае расейскамоўная меншасьць Латвіі. Арганізацыя па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе таксама крытыкуе закон. Кіраўніцтва Латвіі выказала надзею, што гэтая праблема будзе ўрэгуляваная.
XS
SM
MD
LG