Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:08 ]  Амэрыкана-кітайскія дачыньні знаходзяцца ў добрым стане


ПЭКІН. Прэзідэнт ЗША Джордж Буш заклікаў кітайскага лідэра Цьзян Цзэміня спыніць распаўсюджаньне тэхналёгіі сучаснага ўзбраеньня, а таксама прадаставіць насельніцтву свабоду сумленьня “Будучыню Кітаю павінны вырашыць самі кітайцы, але ніводнай нацыі ня можа быць адмоўлена ў павазе да чалавечай годнасьці. Людзі ўсяго сьвету ўключна з народам Кітаю, павінны мець свабоду ў выбары ладу жыцьця й веравызнаньня”. Нягледзячы на разыходжаньні ў пытаньнях распаўсюджаньня ядзернай зброі, правоў чалавека і супрацьракетнай абароны, абодва лідэры зазначылі, што амэрыкана-кітайскія дачыненьні знаходзяцца ў добрым стане. Цьзян Цзэмінь заявіў, што кансультацыі ў пытаньнях барацьбы з тэрарызмам будуць пашыраныя, аднак ЗША павінны праявіць стрыманасьць у барацьбе з тэрарызмам
XS
SM
MD
LG