Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 16:54 ]  Шымон Пэрэс заклікаў да спыненьня агню


МАДРЫД. Міністар замежных справаў Ізраілю Шымон Пэрэс, які знаходзіцца ў Гішпаніі, заклікаў сёньня да спыненьня агню на Блізкім Усходзе і паведаміў, што мірным перамовам няма альтэрнатывы. Пэрэс выступіў супраць гвалту і чалавечых стратаў, якія назіраліся цягам апошніх дзён. Тым часам галоўны дарадца Ясіра Арафата ў інтэрвію агенцтву Франс-Прэс заявіў, што палестынскае кіраўніцтва расцэньвае баявыя дзеяньні Ізраілю як пачатак вайны. У сваю чаргу дарадца Арыэля Шарона, Дор Голд абвінаваціла палестынскі бок у эскаляцыі канфлікту.
XS
SM
MD
LG