Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:51 ]  Афіцыйная беларуская дэлегацыя не прыехала ў Вену


ВЕНА. Дэлегацыя беларускіх парлямэнтароў не зьявілася сёньня на чарговае паседжаньне Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ. Паводле адказнага прадстаўніка АБСЭ, афіцыйныя запросіны прадстаўнікам Нацыянальнага Сходу былі пасланыя некалькі тыдняў таму, разам з рэгістрацыйнай формай і інфармацыяй пра сёньняшнюю сустрэчу. Рэгістрацыйная форма і іншыя паперы не вярнуліся назад у Вену. Прэзідэнт Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ Адрыян Сэвэрын паведаміў, што ня мае ніякіх тлумачэньняў ад беларускага боку. Беларускі парлямэнт пажадаў далучыцца да Асамблеі некалькі месяцаў таму. У свой час краіна была пазбаўленая сяброўства ў гэтай арганізацыі ў зьвязку зь непрызнаньнем парлямэнцкіх выбараў у 1996 годзе. Адрыян Сэвэрын выказаў спадзяваньне, што беларускі парлямэнт накіруе сваю дэлегацыю на наступную сустрэчу ў Бэрліне ў ліпені сёлета.
XS
SM
MD
LG