Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 03:50 ]  АБСЭ вырашае ў Вене беларускую праблему


ВЕНА. Сёньня ў Вене пачынае працу зімовая сэсія Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ. Сустрэча адбудзецца на фоне спрэчак наконт прадстаўніцтва Беларусі ў Асамблеі, якая складаецца з прадстаўнікоў парлямэнтаў 55 краінаў-удзельніц АБСЭ. Дэпутаты Нацыянальнага Сходу Беларусі абвясьцілі байкот цяперашняй сэсіі з прычыны таго, што краіны АБСЭ працягваюць прызнаваць легітымным разагнаны ў 1996 годзе Лукашэнкам Вярхоўны Савет Беларусі ХІІІ скліканьня. Карэспандэнт нашага радыё ў Вене паведамляе, што некалькі краінаў ціснуць на Парлямэнцкую Асамблею, патрабуючы прызнаць абраны год таму Нацыянальны Сход Беларусі. Бальшыня краінаў АБСЭ не прызнае вынікаў тых выбараў з прычыны шматлікіх парушэньняў.
XS
SM
MD
LG