Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 03:46 ]  Буш распачаў візыт у Кітай


ПЭКІН. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш распачаў сёньня афіцыйны візыт у Кітай. Буш плянуе правесьці перамовы з кітайскім прэзыдэнтам Цьзян Цзэмінем. Плянуецца, што сярод іншага на перамовах будуць абмяркоўвацца кітайскі гандаль зброяй і абмежаваньне ў Кітаі рэлігійных свабодаў. Нядаўна Кітай выказаў занепакоенасьць з прычыны таго, што прэзыдэнт Буш абазваў Паўночную Карэю, Іран і Ірак «восьсю зла». Бушаў візыт адбываецца роўна праз 30 гадоў пасьля гістарычнага візыту ў Пэкін прэзыдэнта Рычарда Ніксана, які паклаў канец шматгадоваму адчужэньню абедзьвюх краінаў. Раней на гэтым тыдні Буш наведаў Японію і Паўдзённую Карэю.
XS
SM
MD
LG