Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:43 ]  Румынія чакае ад Расеі звароту культурных скарбаў


МАСКВА. Румынскі прэм’ер-міністар Адрыян Настасэ выказаў спадзяваньне, што Расея верне Румыніі творы мастацтва ды іншыя каштоўнасьці, вывезеныя ў Расею падчас Першай усясьветнай вайны. Настасэ зрабіў гэткую заяву ў інтэрвію агенцтву Інтэрфакс напярэдадні свайго працоўнага візыту ў Маскву, які распачнецца сёньня. Настасэ сказаў, што паводле румынскіх экспэртаў, архівы і творы мастацтва – улучна з карцінамі і каштоўнасьцямі, што належалі румынскай каралеўскай сям’і – а таксама каля 90 тонаў золата былі вывезеныя ў Расею на часовае захаваньне ў 1916 і на пачатку 1917 году. Сёе-тое з вывезенага было вернута Румыніі ў 1935 і 1956 гадох. Настасэ выказаў спадзяваньне, што румынскія і расейскія спэцыялісты рагледзяць гэтае пытаньне і знойдуць ўзаемапрымальнае рашэньне. Паводле Настасэ, згаданыя каштоўнасьці маюць для Румыніі вялікую матэрыяльную і культурную важнасьць.
XS
SM
MD
LG