Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 21:01 ]  Заўтра распачынаецца візыт Буша ў Кітай


СЭЎЛ. Амэрыканскі прэзыдэнт Джордж Буш наведае заўтра Кітай. Роўна 30 год таму гэтую краіну наведаў былы амэрыканскі прэзыдэнт Ніксан, які паклаў сваім візытам канец 30-гадовай варожасьці паміж дзьвюма краінамі. Паводле прадстаўнікоў амэрыканскага ўраду, заўтрашнія перамовы прэзыдэнта ЗША зь ягоным кітайскім калегам Дзянь Дзэ Мінем будуць хутчэй сардэчныя, чым дзелавыя. У пятніцу Буш сустрэнецца з кіраўніком кітайскага ўраду, а таксама выступіць у пэкінскім універсітэце.
XS
SM
MD
LG