Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:56 ]  Арыэль Шарон ня мае намеру весьці сваю краіну ў вайну


ЕРУСАЛІМ. Ізраільскі прэм’ер Арыэль Шарон ня мае намеру весьці сваю краіну ў вайну, аднак такой магчымасьці не выключае. Пасьля тэрміновага паседжаньня ізраільскага кабінэту прадстаўнік Шарона Ранан Гісін заявіў: “Калі яны, палестынцы, нам будуць рабіць непрыемнасьці, мы будзем перасьледаваць іх і неабавязкова ў адказ на іхныя канкрэтныя дзеяньні. Мы ведаем, як гэта рабіць. Нашыя вайскоўцы і сілы бясьпекі будуць працягваць барацьбу з тэрарызмам, пакуль мы не даможамся спыненьня агню”. Тым часам, кіраўнік Палестынскай аўтаноміі Ясір Арафат паведаміў, што палестынцы будуць працягваць барацьбу, пакуль ізраільцы не пакінуць акупаваных тэрыторыяў.
XS
SM
MD
LG