Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:43 ]  Таджыкістан далучыўся да праграмы НАТО


ДУШАНБЭ. Таджыкістан стаў сёньня апошняй постсавецкай рэспублікай, якая далучылася да праграмы НАТО “Партнэрства дзеля міру”. Генэральны сакратар Паўночнаатлянтычнага альянсу Джордж Робэртсан высока ацаніў ролю гэтае краіны ў міжнароднай кампаніі супраць тэрарызму.. Паводле ягоных словаў, Таджыкістан зьяўляецца адным з галоўных зьвёнаў ва ўсталяваньні стабільнасьці ў Цэнтральнай Азіі пасьля падзеньня рэжыму талібаў у Афганістане. Паводле прадстаўніка Таджыкістану, Душанбэ разьлічвае, што партнэрства з НАТО дазволіць мадэрнізаваць ўзброеныя сілы краіны.
XS
SM
MD
LG