Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:27 ]  Буш пацьвердзіў пазыцыю ЗША ў дачыненьні да Пхеньяну


СЭУЛ. Амэрыканскі прэзыдэнт Джордж Буш у часе перамоваў з паўдзённакарэйскім лідэрам Кім Дэ Чжунам паўтарыў крытыку на адрас рэжыму Паўночнай Карэі. Паводле Буша, ён ня зьменіць свайго стаўленьня да паўночнакарэйскага кіраўніка Кім Чэн Іра, пакуль той ня будзе гатовы да дыялёгу з Сэулам і Вашынгтонам і не дакажа сьвету, што насамрэч клапоціцца пра гарамадзянаў Паўночнай Карэі. Буш выказаў сваю занепакоенасьць адносна сытуацыі ў гэтай краіне, якая разам зь Іранам і Іракам складае гэтак званую «вось зла». Аднак Буш запэўніў Пхеньян, што ЗША ня маюць ніякага намеру ўварваньня ў гэтую краіну.
XS
SM
MD
LG