Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:52 ]  За мінулыя суткі на палестынскіх тэрыторыях загінулі 14 чалавек


ПАЛАСА ГАЗА. На палестынскіх тэрыторыях за мінулыя суткі прынамсі 14 чалавек загінулі ў выніку палестынскіх тэрактаў і вайсковых акцыяў Ізраілю ў адказ. Як паведамілі ізраільскія вайскоўцы, сёньня ў раёне гораду Тулькарм у Паласе Газа ў выніку нападу былі параненыя двое ізраільскіх пасяленцаў. Сёньня ж ізраільскі гэлікоптэр нанес ракетны ўдар па будынку штаб-кватэры экстрэміскай групоўкі “Хамаз” у горадзе Газа. Два актывісты “Хамасу” забітыя, некалькі палестынцаў – параненыя. Паводле заяваў ізраільскага боку, гэтыя ўдары былі нанесеныя ў адказ на ранейшыя тэракты, ахвярамі якіх сталі чатыры ізраільцы. Сёньня раніцай у Паласе Газа ізраільскія танкі абстралялі ваколіцы палестынскага паселішча Хан-Юніс і лягер уцекачоў ў прымесьцях гораду Наблус. Палестынцы цьвердзяць, што падчас абстрэлу былі забітыя прынамсі 5 чалавек. Раанан Гісін, дарадца ізраільскага прэм’ер-міністра Арыэля Шарона, заявіў, што Ізраіль будзе яшчэ больш шырока выкарыстоўваць сілавыя звхады ў адказ на палестынскія напады.
XS
SM
MD
LG