Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:20 ]  У Кабуле расьследуецца забойства міністра авіяцыі


КАБУЛ. Адказны прадстаўнік узброеных сілаў ЗША генэрал Чарльз Кэмбэл абмяркоўвае ў афганскай сталіцы пытаньне стварэньня рэгулярнага войску Афганістану. Стварэньне рэгулярнага войска зьяўляецца адным з найважнейшых прыяртыэтаў для новага афганскага кіраўніцтва, паколькі ў краіне не спыняюцца ўзброеныя сутычкі паміж групоўкамі і плямёнамі. У Кабуле ўрадовая камісія пачала расьследаваньне забойства міністра грамадзянскай авіяцыі Абдула Рахмана. Кіраўнік часовай афганскай адміністрацыі Хамід Карзаі паведаміў, што да злачынства на падставе асабістай помсты маюць дачыненьне прадстаўнікі новай адміністрацыі. Усе падазраваныя належаць да таджыцкай групоўкі “Джаміят –Ісьлямі”.
XS
SM
MD
LG