Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:12 ]  Працягваецца суд над Мілошавічам


ГААГА. Былы югаслаўскі прэзыдэнт Слабадан Мілошавіч сёньня ў часе судовага працэсу абвінаваціў альбанскіх нацыяналістаў у выгнаньні 40 тысячаў сэрбаў зь югаслаўскай правінцыі Косава ў пачатку 80-х гадоў. Такая заява была зробленая пасьля выступу першага сьведкі -- былога лідэра косаўскіх камуністаў Махмута Бакальлі. У сваю чаргу Бакальлі не пагадзіўся з гэтымі абвінавачаньнямі і назваў іх перабольшанай сэрбскай прапагандай. Махмут Бакальлі ўсклаў на Мілошавіча асабістую адказнасьць за сьмерць тысячаў альбанцаў.
XS
SM
MD
LG