Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 16:07 ]  Джордж Буш мае перамовы ў Сэўле


СЭЎЛ. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш у часе сваіх перамоваў з паўдзённа-карэйскім бокам закрануў пытаньне стаўленьня ЗША да Паўночнай Карэі. Паводле Буша, гэтая краіна гэтаксама, як Іран і Ірак пагражае працэсам глябальнй бясьпекі. Сеньня раней у Токіё прэзыдэнт ЗША паабяцаў падтрымваць амэрыканскую ваенную прысутнасьць у азіяцкім рэгіёне і працягваць распрацоўку новай сыстэмы супрацьракетнай абароны ў азіяцка-ціхаакіянскім рэгіёне.. Мяркуецца, што тэма Паўночнай Карэі як часткі восі зла будзе абмеркаваная Бушам у часе перамоваў з паўдзённа-карэйскім лідэрам Кім Тэ Джунам. Тым часам, жыхары Сэўлу выказалі сваё абурэньне супраць падобных выказваньняў у той час, калі Паўдзённая Карэя спрабуе нармалізаваць стасункі з Паўночнай. У чацьвер амерыканскі лідэр плянуе наведаць Кітай.
XS
SM
MD
LG