Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:01 ]  ЗША гатовыя працягваць ваеннае супрацоўніцтва з Узбэкістанам


ТАШКЕНТ. Старшыня камітэту начальнікаў штабоў узброеных сілаў ЗША генэрал Рычард Маерс выказаў задаволеньне вайсковым супрацоўніцтвам паміж ЗША і Ўзбэкістанам. Пасьля перамоваў з прэзыдэнтам Карымавым і міністрам абароны Гульямавым ён сказаў, што ісьлямскі рух Узбэкістану, які забаронены як фундамэнталісцкая арганізацыя, зараз значна слабейшы, чым раней. Паводле Маерса, іьслямскі рух Узбэкістану моцна адчуў крах Талібану і ваенную апэрацыю ў рэгіёне. Генэрал паведаміў, што ЗША і Ўзбэкістан маюць намер правесьці сумесныя вайсковыя вучэньні ва Ўзбэкістане і ЗША. ЗША гатовыя пастаўляць Узбэкістану ваеннае абсталяваньне, каб дапамагчы забясьпечыць бясьпеку на межах краіны.
XS
SM
MD
LG